Дзень канстытуцыі

15.03.2019

15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Наша навучальная ўстанова кожны год бярэ актыўны ўдзел у святкаванні гэтай даты. Педагогі і вучні арганізоўваюць віктарыны, вусныя часопісы, інфармацыйныя, класныя гадзіны, падчас якіх вучні знаёмяцца з Канстытуцыяй, даведваюцца, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — аснова мірнага жыцця грамадства, што Дзень Канстытуцыі — важная дата для нашай краіны і беларускага народа, што кожны з нас абавязаны быць годным грамадзянінам краіны. 

     Вось і сення, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адбылося ўрачыстае ўручэнне пашпартоў і падарунка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — кнігу “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь” вучням, якім споўнілася 14 гадоў.

Для ўручэння быў запрошаны старшыня Вялікамалешаўскага с/с Васюхневіч Таццяна Мікалаеўна