Урачыстая лінейка, прысвечаная 1 верасня

05.09.2019

“Добры дзень, школа!” - пад такой назвай прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года. У гэтым годзе школа адчыніла дзверы для 43-х першакласнікаў, якія атрымалі ад выпускнікоў падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку, кнігу “Беларусь – наша Радзіма”.