Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Вялікамалешаўская сярэдняя школа”
Столінскага раёна
АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
“РАЗВІЦЦЁ ВУСНАЙ І ПІСЬМОВАЙ МОВЫ ВУЧНЯЎ І СТУПЕНІ НАВУЧАННЯ Ў 1– 2 КЛАСАХ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПРАЗ ВЫКАРЫСТАННЕ ПРЫКАЗАК І ПРЫМАВАК”
Дземка Ганна Васільеўна
настаўнік пачатковых класаў
тэл. 8(029)7736086
1.Інфармацыйны блок
1.1 Назва тэмы вопыту
“Развіццё вуснай і пісьмовай мовы вучняў І ступені навучання ў 1- 2 класах на ўроках беларускай мовы праз выкарыстанне прыказак і прымавак”.
1.2 Актуальнасць вопыту
Немагчыма ўявіць сабе будучыню Беларусі без культурнага і шырокаадукаванага чалавека, які б не ведаў гісторыі, звычаяў і мовы свайго народа. Мы жывем у той час, які патрабуе ад нас на кожным кроку паказваць узровень сваіх ведаў. А менавіта вучань павінен паказваць сваю граматнасць у веданні сваей мовы.
У сістэме навучання роднай мове вялікая ўвага надаецца развіццю вуснай і пісьмовай мовы малодшых школьнікаў. Беларусы па праву могуць ганарыцца сваей мовай, звычаямі і традыцыямі. Таму настаўніку І ступені навучання неабходна звяртацца да каштоўнасцей, захаваных беларускай народнай педагогікай.Нездарма пісаў А. Лойка. “Дзяды – вытокі кожнага народа”. Гэта тая традыцыя, што спалучае ў сабе две часавыя плыні: цяперашні і будучы час, тыя людзі, якія сваімі вачыма бачылі не адно гора і не адно шчасце, гэта тыя, хто звязвае нас з нашымі продкамі. Яны захавальнікі традыцый, якія сочаць і тайна жадаюць, каб не страціліся набыткі той мудрасці, якую беларускі народ збіраў па крупінках з кожнага пакалення [ 2,]. І менавіта гэтая мудрасць народа часткова зафіксавана ў прыказках і прымаўках.
Вядома, што ўвядзенне народна педагагічнай спадчыны ў сучасны адукацыйны працэс пачатковай школы садзейнічае развіццю мовы, павышэнню ўвагі, развівае мысленне, дапамагае вырашэнню выхаваўчых задач, спрыяе развіццю нацыянальнай свядомасці вучняў. У сваёй педагагічнай дзейнасці я сутыкнулася з праблемай, што дзеці слаба ведаюць матэрыял беларускага фальклору. У вучняў дадзенага ўзросту яшчэ вельмі слабы слоўнікавы запас. Таму ў сваёй педагагічнай дзейнасці вялікую ўвагу надаю рабоце з прыказкамі і прымаўкамі на ўроках беларускай мовы. Практыкаванні, якія ўключаюць у сваім змесце прыказкі і прымаўкі, даюць магчымасць адчуць вучням прыгажосць беларускага маўлення на прыкладзе ўзораў народнага фальклору, расшыраць і ўзбагачаць слоўнікавы запас вучняў, больш дакладна выказваць свае думкі.
Вучні з цікавасцю ўспрымаюць іх кароткі змест. Кожная з іх утрымлівае ў сабе лагічны вузельчык, які трэба развязаць і потым вызначыць сэнс словамі нашай мовы. Вучням малодшага школьнага ўзросту вельмі падабаецца рабіць пасільныя адкрыці. Многія прыказкі і прымаўкі маюць павучальнае значэнне: яны ўсхваляюць працавітасць, гаспадарлівасць, умельства, вучаць любіць родны край, Радзіму, асуджаюць гультайства, зайздрасць – усё адмоўнае.
1.3 Мэта вопыту
Павышэнне ўзроўню развіцця вуснай і пісьмовай мовы вучняў на ўроках беларускай мовы шляхам выкарыстання прыказак і прымавак.
1.4 Задачы вопыту
1 1. Распрацаваць сістэму заданняў з прыказкамі і прымаўкамі для развіцця вуснай і пісьмовай мовы вучняў.
- Арганізаваць работу па выкарыстанню дадзенай сістэмы заданняў на вучэбных занятках па беларускай мове.
- Прааналізаваць рэзультатыўнасць дадзенага вопыту.
1.4 Вядучая ідэя вопыту
Мова – гэта сацыяльная з’ява, якая дзейнічае на працягу ўсяго існавання чалавечага грамадства. Гісторыя не ведае ніводнай супольнасці людзей, ні аднаго народа, які б не карыстаўся мовай. І гэта зразумела, таму што чалавек у грамадстве звязаны з іншымі людзьмі, а асноўным сродкам, пры дапамозе якога адбываюцца зносіны ўнутры грамадства, з’яўляецца мова. Без ведання мовы чалавек не зможа ў поўнай меры адчуць сваей сувязі з сям’ей і Радзімай [ 8].
У працэсе зносін чалавек карыстаецца вуснай і пісьмовай мовай. Вусная мова ўключае ў сабе ўменне дакладна і правільна выражаць свае думкі, весці гутарку. Пісьмовая мова прадугледжвае правільнае афармленне мовы на пісьме з захаваннем пэўных норм і правіл. Разглядаюць розныя падыходы да развіцця вуснай і пісьмовай мовы ў пачатковых класах, сярод якіх асаблівае месца займае выкарыстанне творчых работ у развіцці пісьменнасці вучняў. Таму неабходна больш падрабязна спыніцца на дадатковых магчымасцях выкарыстання творчых работ у працэсе развіцця вуснай і пісьмовай мовы вучняў, сярод якіх можна вылучыць выкарыстанне прыказак і прымавак.
Галоўная задача пры знаёмстве і рабоце з прыказкамі і прымаўкамі – разуменне сэнсу, папаўненне слоўнікавага запасу вучняў.
Існуе шмат розных практыкаванняў для работы з прыказкамі. Вельмі важна, каб вучні не толькі запомнілі іх, але і шырока выкарыстоўвалі іх у працэсе навучання. Таму вялікае значэнне ў сваей педагагічнай дзейнасці я надаю рабоце з прыказкамі і прымаўкамі на ўроках беларускай мовы.
- Апісанне тэхналогіі
2.1 Апісанне сутнасці вопыту
Прыказка – гэта агульнавядомае кароткае выслоўе з павучальным сэнсам.
Прымаўка – агульнавядомы ўстойлівы выраз, звычайна вобразны, які адрозніваецца ад прыказкі тым, што не з’яўляецца скончаным суджэннем і звычайна не мае павучальнага зместу[ 4, с.5].
Размежаванне паняцця “прыказка” і “прымаўка” ў пачатковых класах не ўводзіцца. Звычайна словы “прыказка” і “прымаўка” выкарыстоўваюцца як сінонімы.
Прыказкі і прымаўкі – гэта бясцэнны дар народа. Яны накопліваліся тысячагоддзямі, задоўга да з’яўлення пісьменнасці і вусна перадаваліся з пакалення ў пакалення. Выкарыстанне прыказак і прымавак на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах абумоўлена тым, што яны:
1) лёгка і надоўга засвойваюцца, дзякуючы рыфме;
2) эмацыянальна афарбаваны;
3) блізкія да жыццёвага вопыту;
4) наглядна і ўвачавідкі: што есць у прыказцы, тое есць і ў жыцці.
Па сучаснай методыцы работа з прыказкамі і прымаўкамі ў пачатковых класах вядзецца па наступных накірунках:
- Раскрыццё зместу прыказкі і прымаўкі;
- Узбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў;
- Фарміраванне навыкаў самастойнага выкарыстання ў вуснай і пісьмовай мове.
У пачатковых класах праца з прыказкамі зводзіцца да актыўнага знаёмства з гэтымі выслоўямі і іх завучвання. Акрамя гэтага, настаўнік павінен навучыць малодшых школьнікаў раскрываць сэнс прыказак, умець іх выкарыстоўваць у сваім маўленні.
Зразумець сэнс прыказкі – значыць раскрыць абагульнена-метафарычны вобраз, закладзены ў ей, канкрэтызаваць, растлумачыць яго, выкарыстоўваючы для гэтага свой чытацкі і жыццёвы вопыт.
Пачынаючы з 1 класа, вучні знаемяцца з прыказкай. На ўроках навучання грамаце прыказкі дапаўняюць працу над тэкстам. Тут раскрываецца іх сэнс, дзеці завучваюць іх на памяць. На ўроках пісьма вучацца каліграфічна граматна спісваць.
На этапе фарміравання паняцця прыказка ў 1 класе на ўроках пісьма я выкарыстоўваю тэкст:
Рана ўстаў тата. Ён шафер. Ды і Фені час уставаць. Устанеш рана – зробіш шмат.
Па зместу тэкста правожу гутарку.
– Пра каго ідзе размова ў тэксце?
– Чаму тата ўстаў рана?
– Якім сказам можна адказаць на пытанне? Зачытайце.
Выказванне “Устанеш рана – зробіш шмат” і з’яўляецца прыказкай. Вучні завучваюць яе на памяць і бачаць, што гэта прыказка наглядная, гэта значыць, што ёсць у прыказцы, тое ёсць і ў жыцці. (Адначасова праводзіцца і выхаваўчая работа). Далей прапаную вучням падобныя тэксты і яны самастойна выбіраюць выказванні, якія адносяцца да прыказак (дадатак 1).
Галоўная задача пры рабоце з прыказкамі ў 1 класе зводзіцца ў асноўным да таго, каб вучні навучыліся разумець сэнс дадзенай прыказкі. Таму падбіраю такія прыказкі па зместу, якія адпавядаюць асаблівасцям развіцця вучняў дадзенага ўзросту. Імкнуся, каб вучні засвойвалі іх на памяць і маглі прымяняць іх у вуснай мове.
Пачынаючы з 2 класа, я больш шырока выкарыстоўваю гэты від заданняў на ўроках беларускай мовы. У вучэбнай праграме па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі адной з задач з’яўляецца асэнсаванне беларускай мовы як нацыянальнай культурнай каштоўнасці.
На ўроку выкарыстоўваю верш, па змесце якога імкнуся прывіць любоў да сваёй мовы, выклікаць жаданне размаўляць па беларуску і паказаць, што менавіта наша мова саткана з далёкага мінулага і з’яўляецца бясцэнным дарам.
Родная мова
З легендаў і казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлівых крыніц,
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго,—
Ты выткана, дзіўная родная мова. М. Танк
І адной з такіх каштоўнасцей з’яўляюцца прыказкі і прымаўкі. Таму гэты від задання я выкарыстоўваю на розных этапах урока. Першапачаткова складаецца памятка працы над прыказкай.
- Уважліва прачытай прыказку.
- Правядзі слоўнікавую работу. (Разам з вучнямі вызначаем сэнс незразумелых слоў).
- Растлумач сэнс прыказкі: пра што яна і чаму нас вучыць.
- Вызнач, да якой тэматычнай групы можна аднесці: праца, дружба, вучоба, якасці чалавека і г.д.
- Падумай, дзе яе можна прымяніць.
Для развіцця вуснай мовы вучняў з мэтай замацавання ўмення раскрываць сэнс прыказкі, я прапаную заданне: намаляваць малюнак па прыказцы (дадатак 2).
Праводжу гульню “Падбяры слова”.З двух бакоў дошкі прымацаваны палоскі, на якіх напісаны пачатак прыказак. Двое вучняў атрымліваюць карткі з назвамі птушак – гэта канцоўкі прыказак. Выйграе той, хто хутка i правільна размесціць карткі.
Надзьмуўся як... сава.
Глядзіць як... сыч.
Натапырыўся як... верабей.
Насупіўся як... індык.
Сівы як... голуб.
Драчлівы як... певень.
Скача як... сарока.
На этапе ўзбагачэння слоўнікавага запасу замацоўваю ўменні свабодна карыстацца прыказкамі і прымаўкамі. Умець падбіраць іх па змесце, аднаўляць прыказкі з пераблытаных слоў, збор прыказак на адну тэму, дапаўненне прыказкі па двух словах. Праводжу гульні “Што гэта азначае”, “Хто далей”, “Хто больш”, “Знайдзі пару” (дадатак 3).
Работа са зместам практыкаванняў на ўроках беларускай мовы дае магчымасці для фарміравання навыкаў самастойнага выкарыстання прыказкі ў вуснай мове. Вучням 2 класа прапаную заданне:
- Паспрабуй падабраць прыказку, якая адносіцца да зместу тэксту.
У школьным садзе вучні пасадзілі яблыні і грушы. Саджанцы добра прыняліся. Праз некалькі гадоў дрэўцы дадуць першы ўраджай.
– Чалавек жыве век, а добрая справа – два.
– Зімою сонца свеціць ,ды не грэе.
– Работа і корміць, і поіць.
- Падбяры прыказку, якая характарызуе ўчынак дзяўчынкі:
Ніна з мамай былі ў лесе. Ніна заўважыла пад кустом маленькую вавёрачку. Дзяўчынка падняла звярка на рукі і прынесла дамоў.
Вавёрачка жыла зімой у Ніны. Дзяўчынка карміла яе. Даглядала. Вясной Ніна аднесла ваверачку у лес.
– Добры чалавек і жывёлу шкадуе.
– Шчыраму сэрцу і чужая болька баліць.
– Хто працуе, таму і шанцуе.
- Замяніўшы лічбы літарамі, расшыфруйце прыказку. Растлумачце яе сэнс.
18 16 5 15 1 32 9 32 14 13 32 – 14 1 25 10, 26 21 8 1 32 19 20 1 18 16 15 12 1 - 14 1 26 28 24 1.
Вусная і пісьмовая мова вучняў цесна ўзаемазвязаны. Усю інфармацыю, якую вучні набываюць у час развіцця вуснай мовы, павінны ўмець карыстацца і пісьмова. Пісьмовая мова прадугледжвае ўменне свядома пазбягаць памылак у слове, у якім напісанне пэўных літар звычайна можна праверыць спасылкай на правіла. Кожнае правіла дае інструкцыю, што трэба пісаць і чым кіравацца пры пісьме. Таму, каб навучыць вучняў граматнаму пісьму і пры гэтым выклікаць жаданне працаваць на ўроках пісьма, я прымяняю заданні творчага характару. Выкарыстоўваю гэты від заданняў на розных этапах урока па любой тэме. Так, у час правядзення хвілінкі каліграфіі па тэме “Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі” выкарыстоўваю такое заданне:
Л л Лл ла ло лы лу
Любіць увесь свет лагодны прывет.
Спісаць, правільна злучыўшы ўсе літары паміж сабой. Растлумачыць сэнс прыказкі. Назваць слова, у якім гук [ л`] мяккі і слова, дзе гук [л] цвёрды.
Пры вывучэнні тэмы “Падзел слоў для пераносу”, я прапаную дзецям заданне:
Спісаць прыказку, падзяліўшы словы для пераносу:
Без дажджу і трава не расце.
Пад час гутаркі выясняем, якое слова вызвала цяжкасці. Для таго, каб падзяліць яго для пераносу, трэба ўспомніць правіла пераносу з літарамі дз, дж.
Выкарыстоўваю такі від задання, як пісьмо з каменціраваннем. Так, пры вывучэнні тэмы “Напісанне слоў з у– ў”, прапаную вучням спісаць прыказку, растлумачыўшы напісанне у або ў.
Усе добра, што ў меру.
Праграма 2 класа прадугледжвае фарміраванне арфаграфічных навыкаў па тэме:
– Перанос слоў
– Правапіс галосных о,э-а
– Напісанне слоў з у-ў
– Правапіс цвёрдых мяккіх і зацвярдзелых зычных
– Гук [д] – [дз`], [т] – [ц`] і іх абазначэнне на пісьме
– Правапіс слоў з парнымі звонкімі і глухімі зычнымі ў канцы слоў, у сярэдзіне слова перад зычнымі
– Правапіс слоў з раздзяляльнымі знакамі ’, ь
– Напісанне вялікай літары імён, імён па бацьку, прозвішчаў, мянушак жывёл, назваў краін, гарадоў, вёсак, рэк, азёр.
Таму я адабрала прыказкі, якія выкарыстоўваю на этапе замацавання для фарміравання пэўных арфаграфічных навыкаў (дадатак 4).
Практыкаванні такога тыпу вучаць вучняў быць больш уважлівымі да слова, развіваюць навык арфаграфічнай пільнасці.
На ўроках беларускай мовы мэтанакіравана правожу розныя конкурсы, работу ў парах, групах з выкарыстаннем прыказак і прымавак. Гэта садзейнічае, як развіццю вуснай, так і пісьмовай мовы.
2.2 Выніковасць і эфектыўнасць вопыту
Прапанаваная сістэма работы прыносіць адметны вынік. Пастаянная праца з прыказкавым багаццем беларускай мовы спрыяе ўзбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, правільнаму ўжыванню ў маўленні. Аналіз і дыягностыка ўказвае на тое, што прымяненне дадзенай сістэмы работы спрыяе ўзбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, развівае мысленне, творчыя здольнасці.
Дыягностыка праводзілася ў першым і другім класе. Вызначаны ўзровень падрыхтаванасці вучняў па дадзенай тэме. Для дыягностыкі прапанавала наступныя заданні:
1) дапісаць прыказкі і прымаўкі (5 балаў);
2) уменне аднавіць прыказку з пераблытаных слоў (7 балаў);
3) уменне падабраць прыказку, якая падыходзіць да зместу твора (8 балаў).
Вызначыла ўзровень развіцця вуснай і пісьмовай мовы вучняў 1 і 2 класаў у працэнтных адносінах:
Высокі узровень – 80–100% . Вучні разумеюць ролю прыказак і прымавак у беларускай мове. Умеюць карыстацца імі ў вуснай і пісьмовай мове.
Сярэдні узровень – 50–80% . Гэты ўзровень паказвае, што вучні не заўсёды правільна разумеюць сэнс, не дастаткова валодаюць беларускімі прыказкамі і прымаўкамі.
Нізкі ўзровень – 49% і менш. Паказвае, што вучні дапускаюць шмат памылак пры выкарыстанні дадзеных заданняў.
Заданні па класах указаны ў дадатку, вынікі прыведзены ў табліцах (дадатак 5). У класе навучаецца 15 вучняў.
Аналіз вынікаў паказвае, што назіраецца станоўчая дынаміка росту ў развіцці вуснай і пісьмовай мовы з класа ў клас. Пашыраецца магчымасць выкарыстоўваць новыя формы і прыёмы работы з прыказкавым матэрыялам на ўроках мовы, дае магчымасць творча падыходзіць да навучання роднай мове, убачыць прыгажосць роднай мовы, адчуць яе багацце, засвоіць значную колькасць слоў, навучыцца правільна ўжываць іх.
- Заключэнне
Прааналізаваўшы сваю педагагічную дзейнасць і дзейнасць вучняў, я прыйшла да высновы, што мэтанакіраванае і сістэматычнае выкарыстанне заданняў дадзенага тыпу садзейнічаюць развіццю вуснай і пісьмовай мовы вучняў. А менавіта спрыяюць узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, прывіваюць любоў да роднай мовы, выклікаюць жаданне размаўляць па-беларуску. Трэба імкнуцца да таго, каб родная мова гучала не толькі на ўроках беларускай мовы і літаратурнага чытання, але і на перапынках, у пазакласных зносінах.
Вопыт сведчыць, што калі разумна і ненадакучліва выкарыстоўваць народную педагагічную мудрасць прыказак і прымавак, то эфектыўнасць, як вучэбнага, так і выхаваўчага працэсу значна ўзрастае.
Урокі беларускай мовы сталі для дзяцей больш цікавымі. З вопытам работы я выступала на пасяджэнні школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі, праводзіла адкрыты ўрок па тэме “Напісанне слоў з літарамі у – ў”. У час правядзення нядзелі беларускай мовы і літаратуры шырока выкарыстоўвала гэтую тэму ў час правядзення пазаўрочных мерапрыемстваў “Хата ўцехамі багата”, які ўключае ў сабе комплекс заданняў з прыказкамі і прымаўкамі. Разам з вучнямі стварылі кніжкі – малышкі па рознай тэматыцы прыказак. У будучым думаю папаўняць матэрыял, стварыць скарбонку прыказак і прымавак для выкарыстання ў кожным класе, якая будзе адпавядаць праграмным патрабаванням і дасць магчымасць шырока выкарыстоўваць гэты матэрыял на ўроках літаратурнага чытання.
Спіс выкарыстаных крыніц
- Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. 1,2 класы . – Мн.: Нацыянальны інстытут адукацыі. – 2017.
- Броўка, П.У. Беларуская савецкая энцыклапедыя / П.У. Броўка. – Мінск: БелСЭ, 1969. – 11., 586с.
- Солахаў, А.В. Падарожжа ад А да Я: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. Сярэд. Адукацыі з беларус. І рус. Мовамі навучання / А.В. Солахаў. – Мінск: Зорны Верасок, 2012. – 263с.
- Мудрасць жыцця : прыказкі, прымаўкі / уклад. А. І. Гурскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 94с.
- Аглобліна, І.Ю. Выкарыстанне прыказак у рабоце з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту / І.Ю. Аглобіна. // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа. – 2013. – № 7. – С. 57 – 61.
- Латышава, Н.С. Гульні з прыказкамі і прымаўкамі. / Н. С. Латышава. // Пачатковая школа. – 2001. - № 11. – С. 36 – 40.
- Івашуціч Я. М., Лукашук М. П., Пятровіч Б. В., Шанько А. П. “Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах”. Вучэбны дапаможнік для факультэта педагогікі і методыкі пачатковага навучання педагагічных інстытутаў / Я. М. Івашуціч, М. П. Лукашук, Б. В. Пятровіч, А. П. Шанько. – Мн. – Выш. Шк., 1986. – 380с.
8. http://pedagog.by
Дадатак 1
Заданні для фарміравання паняцця прыказка і раскрыцця яе абагульненага зместу
1. – Бабулька, ты казала, што мы пойдзем гуляць!
– Пойдзем, унучка, але скажы, ці памыла ты ўжо посуд?
– Я потым памыю.
– Не. Адклад не ідзе ў лад. Памый чысценька посуд, а тады і пойдзем.
2.Перапынак. Мы выбягаем з класа. Яніна – дзяжурная. Яна адчыняе вокны. Праветрывае клас. Дзе чысціня, там і здароўе.
3.– Мама, хутчэй канчай прасаваць, пойдзем у грыбы, а то сцямнее.
– Спяшыць – людзей насмяшыць. Не глядзі каб скора, а глядзі каб добра. Яшчэ паспеем і грыбоў назбіраць.
4. – Пара, Алінка, пара абедаць. Мый рукі і сядай за стол.
– Мама, абед – не заяц, у лес не ўцячэ.
Дадатак 2
Невялікі мураш, ды горы варочае.

Якая птушка, такі і галасок.

Малая пчала , ды і тая працуе.

Дадатак 3
Заданні для развіцця вуснай мовы
Гульня “Знайдзі пару”.
Вучні падзяляюцца на дзве каманды, кожная з якіх атрымлівае набор картак. На адных картках змешчаны пачатак прыказак (прымавак), на другіх іх канцоўка. За тры хвіліны кожная каманда павінна падабраць карткі так, каб можна было прачытаць тэкст цалкам.
Рыбам – мора, птушкам – паветра, … (а чалавеку – Айчына).
Лепш сініца ў руках, … (чым журавель у небе).
Добра таго вучыць, … (хто хоча вучыцца).
Птушка моцная крыламі, … (а чалавек - дружбай).
Калі добра ўзарэш, … (то і ўраджай збярэш).
Дрэва славіцца пладамі, … (а чалавек – рукамі).
Гульня “Хто далей”
Двое вучняў становяцца побач на адну лінію, па чарзе называюць прыказкі. Назваўшы, робяць крок наперад. Выйграе той, хто зробіць больш крокаў, а значыць, скажа больш прыказак.
Гульня “Хто больш”
Удзельнікі гульні адзін за адным называюць прыказкі. Час на абдумванне не даецца. Хто не паспеў, прапускае сваю чаргу.
Дадатак 4
Заданні для развіцця пісьмовай мовы
- Правапіс галосных е,ё – я
Зімовы дзянёк, што камароў насок.
Зоркія вочы свецяць і ўдзень, і ўночы.
2.Напісанне слоў з у –ў
Усе добра, што ў меру.
Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не гаснуць.
3.Апостраф і раздзяляльны мяккі знак
Пойдзеш на цянькі – згубіш дзянькі.
Маці сама не з’есць, а дзіця накорміць.
4.Звонкія і глухія зычныя у канцы слоў, у сярэдзіне слова
Беражы нос у вялікі мароз.
Вясновы дзень год корміць.
5. Падоўжаныя зычныя
З рамяством дружыць – у жыцці не тужыць.
Праца – крыніца багацця.
6.Правапіс галосных о, э – а
Горад строяць не языком , а рублём і тапаром.
Навука даражэй за ўсякае багацце.
Не знаўшы броду, не лезь у воду.
Дадатак 5
Дыягностыка развіцця вуснай і пісьмовай мовы вучняў 1– 2 класаў
1 клас
- Дапішыце прыказкі і прымаўкі, выкарыстоўваючы словы для даведак.
– Хто працуе, той … … .
– Устанеш рана – зробіш … .
– Сем разоў адмерай, а адзін … .
Матэрыял для даведкі: не сумуе; адрэж; шмат.
2. Аднавіць прыказку з пераблытаных слоў. Першае слова з’яўляецца пачаткам прыказкі.
– Вясновы, корміць, дзень, год.
–Дзе, здароўе, чысціня, там.
3. Падабраць прыказку, якая падыходзіць да зместу тэксту
Пчолка
Пчолка цэлы дзень улетку
З кветкі лётала на кветку
Для таго, каб цэлы год
Нашы дзеці елі мёд.
– Работа і корміць, і поіць.
– Маленькая пчолка, ды і тая працуе
– Не май сто рублёў, а май сто сяброў.
2 клас
- Дапішыце прыказкі і прымаўкі, выкарыстоўваючы словы для даведак
– Лепш сто сяброў, як сто … .
– Ласкавае слова, што … … .
– Адзін у полі … … .
Матэрыял для даведкі: вясновы дзень; рублёў; воін.
2.Аднавіць прыказку з пераблытаных слоў. Першае слова з’яўляецца пачаткам прыказкі.
– Што, і, тое, пасееш, пажнеш.
– Беражы, вялікі, у, нос, мароз.
- Падабраць прыказку, якая падыходзіць да зместу тэксту
Якая з дадзеных прыказак падыходзіць да зместу казкі “Як курачка пеўніка ратавала”
– Шчыраму сэрцу і чужы боль баліць.
– Сябры пазнаюцца ў бядзе.
– Невялікі мураш, ды горы варочае.
Узровень развіцця вуснай і пісьмовай мовы вучняў 1 класа
Узроўні
|
Дапісаць прыказкі і прымаўкі
|
Аднавіць прыказку з пераблытаных слоў
|
Падабраць прыказку, якая падыходзіць да зместу твора
|
Высокі
|
3 вучні
|
20%
|
3 вучні
|
20%
|
4 вучні
|
27%
|
Сярэдні
|
7 вучняў
|
47%
|
8 вучняў
|
53%
|
7 вучняў
|
46%
|
Нізкі
|
5 вучняў
|
33%
|
4 вучні
|
27%
|
4 вучні
|
27%
|
Узровень развіцця вуснай і пісьмовай мовы вучняў 2 класа
Узроўні
|
Дапісаць прыказкі і прымаўкі
|
Аднавіць прыказку з пераблытаных слоў
|
Падабраць прыказку, якая падыходзіць да зместу твора
|
Высокі
|
7 вучняў
|
46%
|
8 вучняў
|
20%
|
9 вучняў
|
53%
|
Сярэдні
|
5 вучняў
|
33%
|
5 вучняў
|
46%
|
4 вучняў
|
33%
|
Нізкі
|
3 вучні
|
20%
|
2 вучні
|
13%
|
2 вучні
|
13%
|
Узровень развіцця вуснай і пісьмовай мовы вучняў

Дадатак 6
План канспект урока беларускай мовы ў 2 класе
Тэма: Напісанне слоў з у – ў
Мэты: 1.Узнавіць веды вучняў пра гукі [у] і [ў]. Вучыць правільна дзяліць словы з ў на склады і для пераносу.
2. Развіваць увагу, памяць, уменне адрозніваць і правільна ўжываць гукі [у] і [ў], літары у, ў; ствараць умовы для развіцця вуснай мовы вучняў.
3. Выхоўваць акуратнасць на ўроку пісьма, прывіваць любоў да роднай мовы, да роднага краю.
Змест урока
1. Арганізацыя пачатку ўрока.
Празвінеў званок вяселы,
У клас пазваў усіх дзяцей.
Будзем дружна працаваць,
Веды будзем набываць.
Наш урок мне хочацца пачаць словамі:
Моваў ведай некалькі,
А родную абавязкова,
Яна, маці блізкая
Краін бруістых мова.
Шануй яе і вывучай
І правілы не забывай.
2. Праверка дамашняга задання.
а) пр. 134, с. 64
вожык – ножык пень – цень
шышка – мышка корка – зорка
3. Актуалізацыя ведаў вучняў
- На якія дзве групы падзяляюцца гукі беларускай мовы?
– Якую перашкоду сустракае зычны гук пры вымаўленні? (Губы, зубы, язык.)
– Як вымаўляецца зычны гук? (З удзелам шуму і голасу або толькі з удзелам шуму.)
– Ці ўтварае зычны гук склад? (Зычны гук склада не ўтварае.)
– Калі зычны гук утварае склад? (Ён бывае ў складзе толькі разам з галосным.)
4. Хвілінка каліграфіі
яя яя
яблык яблычны
Яблык ад яблыні далёка не коціцца.
5 . Паведамленне тэмы і мэт урока.
Прачытайце ўважліва словы і падумайце, якую літару патрэбна ўставіць на прапушчаным месцы.
Дзя(у/ў)чынка, пт(у/ў)шка, пе(у/ў)нік, д(у/ў)б
Якая літара знаходзіцца перад літарай ў у слове дзяўчынка? Птушка? Пеўнік? Дуб?
Калі пішацца літара ў і літара у?
Сення на ўроку мы пазнаемімся з правіламі напісання літары у,ў у словах.
Літара ў гук кароткі мае,
коску на плячах трымае.
Спадзявацца я магу,
што запомніш гэта ў.
6. Вывучэнне новага матэрыялу.
а) Прак.135. (моўны аналіз)
– Прачытайце словы. Падзяліце гэтыя словы на склады.
– Як даведацца, колькі ў слове складоў?
– Як правільна падзяліць словы з літарамі ў, й, ‘, ь?
– Чаму ў не ўтварае склада?
– Калі пішацца ў?
Воўк, шоўк, аўторак, заўтра, будаўнік. Запісаць на дошцы з каменціраваннем.
б) чытанне правіла, с. 64
– вывад
– Які гук [ў]? (Гук [ў] зычны.)
– Якой літарай абазначаецца гук [ў] на пісьме? (На пісьме абазначаецца літарай ў (у нескладовае).)
– Калі пішацца ў? (Літара ў пішацца пасля галосных.)
Фізкультхвілінка для вачэй
7. Замацаванне вывучанага матэрыялу
а) пр. 136, (пісьм.)
– Прачытайце словы. Падзяліце гэтыя словы на склады.
– Устаўце літару ў або у. Растлумачце свой выбар.
Настаўнік, вуха, дзяўчынка, пеўнік, луг, шчаўе, каўнер, зуб, вяроўка, сяброўка.
– Калі пішацца ў?
б) Загадка . У полі стаіць каласком,
На стол прыходзіць пірагом. (Хлеб)
– Што людзі лічаць асноўным прадуктам харчавання?
– А вы любіце хлеб?
– Што вы ведаеце пра шлях хлеба?
– Ці ведаеце правілы адносін да хлеба? Назавіце.
– Успомніце, якія вы ведаеце прыказкі пра хлеб?
в) Чытанне настаўнікам верша пра павагу да хлеба.
Хлеб ( пр. 137 )
Запісаць верш, уставіць у або ў.
Фізкультхвілінка
1,2,3 – мы сябры
4,5 – ідзем гуляць
6,7,8 – воду носім
9,10 – цеста месім.
Каравай на славу ўдаўся
Таму “дзякуй” – хто стараўся.
г) Работа ў парах. Практ. 139 (вусна)
Змяніце словы так, каб у сярэдзіне іх была літара ў.
д) Самастойная работа. Практ. 140
(пісьмова)
Змяніце словы, каб на канцы быў гук ў.
7. Развіццё мовы
Прачытайце прыказку. Запішыце яе па памяці. Падкрэсліце словы з літарай ў.
Усё добра, што ў меру.
8. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
– Чаму навучыліся на ўроку? Што новага даведаліся?
Тэст
- Гук [ў] кароткі.
- Гук [ў] зычны.
- Гук [ў] галосны.
- Гэты гук абазначаецца літарай ў (у нескладовае).
– Закончыце выразы:
- Я ведаў …
- Я ўспомніў …
- Я даведаўся …
- Мне спадабалася …
9. Дамашняе заданне.
Пр. 142, вывучыць правілы, с. 64
- гульня “Хто ўважлівы”
– Плясніце ў далоні, калі пачуеце гук [ў].
Вуліца, ваўчок, вуда, праўда, коўдра, аўчына, воля.
– Дайце характарыстыку гука [ў]. (Зычны, звонкі.)
– Якая розніца паміж гукамі [у] і [ў]?
– Калі пішацца ў?
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Вялікамалешаўская сярэдняя школа”
СПРАВАЗДАЧА ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
НАСТАЎНІКА ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ
ДЗЕМКА ГАННЫ ВАСІЛЬЕЎНЫ
НА ПРЫСВАЕННЕ ВЫШЭЙШАЙ КВАЛІФІКАЦЫЙНАЙ КАТЭГОРЫІ
2018
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Вялікамалешаўская сярэдняя школа”
План - канспект урока
беларускай мовы ў 2 класе
Тэма ўрока: “Гукі [д] і [дз].
Іх абазначэнне на пісьме”