Інфармацыйная даведка аб школе
1900 год – год нараджэння школы.
1939 год- год адкрыцця сямігодкі.
З 1953 года –школа сярэдняя.
1979 год – пабудаваны новы будынак. Праектная магутнасць – 560 месцаў.
На дадзены момант у школе навучаецца 463 вучняў, 3 з іх навучаюцца на даму.
У школе дзейнічаюць тры ступені навучання:
І-ая ступень – I – IV класы,
ІІ-ая ступень – V – IX класы,
ІІІ-яя ступень – X – XI класы.
Школа працуе па рэжыму пяцідзённага вучэбнага тыдня.
У школе налічваецца 24 класаў.
Школа мае спартыўную залу, валейбольную і спартыўную пляцоўкі, актавую залу,
сталовую залу на 98 месцаў, кабінет інфарматыкі, 9 прадметных кабінетаў,
5 кабінетаў пачатковых класаў, бібліятэку, музей “Сялянская хата”.
Працуюць факультатыўныя заняткі і аб’яднанні па інтарэсах.
Мова навучання: беларуская
Замежная мова:нямецкая