Музей школы "Сялянская хата"

    ЭКСКУРСІЯ ПА МУЗЕЮ

 1 экскурсавод:

 Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкладу жыцця не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды-прадзеды, трэба. А пры святле свечкі на покуці ў бацькоўскай хаце, пры святле малітвы ў душы відаць і тое, што засталося ў мінулым, і ясніцца шлях у будучыню.

2 экскурсавод:

Сёння Вас запрашае да сабе ў госці  сялянская хата. (Гучыць беларуская музыка.)   Прыветна вокны пазіраюць, нібыта ў госці запрашаюць. Ну, добры выгляд хата мае. Цікава... Што ж нас тут чакае? (гаспадар і гаспадыня)

 Некалькі слоў пра наш музей. Ствараць яго пачалі яшчэ ў 1990 годзе, калі кіравала школай Вера Гаўрылаўна Крук. Першыя экспанаты музея былі сабраны настаўнікамі і работнікамі школы. Зараз папаўненнем экспанатаў займаецца  настаўніца беларускай мовы і літаратуры Краўцова Алена Іванаўна разам са сваімі вучнямі

 

  1.   Пры ўваходзе ў хату нас сустракае печ. Яна займала ў сялянскай хаце важнае i пачэснае месца. Абагравала хату, у ёй варылі  ежу, на ёй спалі, адпачывалі, лячыліся.

Да печы адносiлiся як да жывой iстоты. Забаранялася ўжываць «у яе прысутнасцi» грубыя або непрыстойныя словы: «Няможна гэтак казаць, бо печ у хаце», «Сказаў бы, ды печ у хаце».Каля печы знаходзіўся качарэжнік.Тут стаяў пячны інвентар-качарга. Вілы,чапяла і абавязкова хлебная лапата.(Паказваем лапату) Лапата займала асобнае месца сярод хатніх рэчаў.Магчыма таму, ўто яна мела дачыненне да хлеба.Ёй надавалі ахоўныя якасці: у час навальніцы ,каб зберагчы свае будынкі ад маланкі,хлебную лапату выстаўлялі на двор.

  1. Ёсць у вясковай хаце месца, дзе пасядзець лічыцца за вялікі гонар. Покуць - так называецца гэта пачэснае месца ў хаце, не забытай Богам.(Падыходзіць, усё паказвае)     

Покуць спрадвеку ачышчала і ўзвышала чалавека, рабіла яго лепшым. Прыходзіла свята, Каляды ці Вялікдзень,і на покуці першы садзіўся гаспадар,  а злева ад яго астатнія сямейнікі. І не абы як, уперамешку, а па старшынству, дарослыя і дзеці. Маліліся , успаміналі добрым словам дзядоў - прадзедаў, частаваліся.

        Покуць - гэта   куточак храма ў хаце. Уверсе, пад самай столлю, вісяць абразы - з выявамі Ісуса Хрыста і святых. Яны  маўкліваю малітваю асвячаюць хату і жыццё  людзей у гэтай хаце

 Покуць прыгожа ўбіраецца. На абразы гаспадыня вешае ўзорныя ручнікі - набожнікі.  .На покуці мясціліся стол і лава.Стол выконваў ролю своеасаблівага хатняга алтара, таму ставіліся да яго з павгай і дапусціць на стол ката лічылася вялікім грахом, бо тут заўсёды знаходзіліся хлеб ды соль.

 

  1. Ажыўлялі вясковую хату рэчы, зробленыя рукамі гаспадароў і вясковых умельцаў.( Падыходзіць і паказвае) Гэта дзяжа. Няцяжка здагадацца, чаму гэтую рэч называлі хлебніцаю. У ёй заквашвалі цеста, з якога пяклі духмяны хлеб. Цеста ў дзяжы варушылася, расло, як жывое. Прасілася ў печ. Дзяжу ў вёсцы шанавалі. Пры  ўваходзінах яе першай уносілі ў хату, каб не зводзіўся хлеб на стале.
  2. А вось перад вамі бойка. (Падыходзіць і паказвае)  Калі малако адстойвалася ў збанках, гаспадыня збірала зверху смятану – густы, тлусты слой . Назапашвала смятаны ўдосталь і біла з яе ў бойцы масла.

        Масла білі ўручную. Калатоўка шпарка бегала зверху-ўніз, знізу-ўверх. Бегала доўга і без перадыху, каб смятана ў бойцы не астыла. Збіўшы масла, злівалі ў збанкі маслёнку. Кіславатая, з залацістымі крупінкамі масла, яна смачна сёрбалася потым з цёплаю бульбаю.

  1. Прыгадваецца казка пра дзвюх жабак, якія трапілі ў пастку – збанок са смятанаю. Адна жабка адразу выдыхнулася, здалася і патанула ў смятане. А другая, упартая, доўга працавала лапкамі, як калатоўкаю, і збіла са смятаны масла. Стала на грудку масла і выскачыла са збанка на волю. Казка цікавая і павучальная: ніколі не падайце духам, сябры, верце ў свае сілы – і зможаце выбрацца з любой пасткі.
  2. Звярніце, калі ласка , увагу наглiняны посуд. Ён  i сёння карыстаецца попытам. Прыгожа глядзiцца ён i на кухоннай палiцы, i на абедзенным стале.А ў нашых прашчураў глiняныя вырабы былi на любы густ, для розных патрэб.

Гэта – збанок (падыходзіць і паказвае) Пасудзiна добра вядомая. У iм звычайна трымалi малако: доўга не скiсае, а ў гарачыню – халоднае. Мае ручку i носiк-дзюбку, каб тое ж малако лёгка, роўным струменьчыкам лiлося ў мiску цi ў кубак.

Гарлач (падыходзіць і паказвае) старэйшы за збан. Яны падобныя, як браты, толькi гарлач без ручкii не мае носiка-дзюбкi зверху.

З посуду прыцягвае ўвагу спарыш (падыходзіць і паказвае), які складаецца з двух ці трох гліняных гаршчочкаў. Навошта яны былі патрэбны?  Калі бацька з сынам працавалі ў полі, жанчына ці дачка, загарнуўшы ў фартушок, несла ім ежу. Кожная страва была ў асобным гаршчочку.

 

  1.У кожным двары абжывалася цэлае сямейства кашоў, старых i новых, вялiкiх i малых. Без iх, лёгкiх i зручных, не абыходзiлiся нi дарослыя, нi дзецi. (Падыходзіць і паказвае) У  кашах з плеценымі вечкамі  захоўвалі сушаныя каўбасы, паляндвіцы, кумпякі.

  1.  У кожнай сялянскай хаце можна было ўбачыць зручны абутак, плецены з лыка, лазовай кары, бяросты . Лыка дралi найчасцей з маладой лiпы, сушылi ў клецi або на гарышчы хаты. Потым палоскi кары, каб яны не ламалiся, размочвалi ў цёплай вадзе. I плялi лапцi. (Падыходзіць і паказвае)

   Плялi лапцi звычайна мужчыны. Сярод iх былi сапраўдныя майстры: сплеценыя  iмi лапцi, лёгкiя i зграбныя, прыгожа глядзелiся на любой назе. У iх добра было i на працы, i ў танцы.

   З лазы плялі і вярэнькі. Імі карысталіся, калі трэба было несці на поле ежу, пасвіць кароў, касіць.Вось сявенькі, сплеценыя з пруцікаў лазы.З іх сеялі збожжа.Тут і цапы, якімі малацілі зерне. А гэта начоўкі, ў якіх гаспадыні пралі бялізну і купалі дзяцей.

  1. Быў час, калі ў вёсцы ўсе былі папрадухамі: маці вучыла прасці дачку, бабка – унучку. Вы бачыце таксама некаторыя прылады для ткацтва, у прыватнасці грэбень,на якім жанчыны пралі кудзелю (Падыходзіць і паказвае) Папрадуха левай рукою выцягвае з барады валасінкі ,а правай  круціць верацяно, навіваючы  на яго нітку.Потым іх маталі ў клубкі, затым сукалі цэўкі .Цэўкі закладвалі ў чоўнік , а зімою снавалі і ткалі кросны.
  2. На пачатку 20 стагоддзя інтэр’ер хаты паступова набываў новы рысы.Адышлі ў нябыт пол і палаці , а на змену ім прыйшлі ложкі, што вы і бачыце ў нашым музеі. Для зручнасці гаспадыні  каля ложка падвешвалі кальбель для немаўляці, каб можна было і кудзелю прасці, і дзіця  бясшумна калыхаць.
  3. Хоць і цяжка жылося нашым продкам, але не страцілі яны пачуцця прыгожага.Звярніце ,калі ласка, увагу, якую вопратку насілі сяляне нашай вёскі.Усё рабілі сваімі рукамі, пачынаючы ад саматканай тканіны да ўзораў вышыўкі  на ручніках і посцілках.                                                                                                                                   Вочы разбягаюцца ад стракатай прыгажосцi кашуль i фартушкоў, посцілак і абрусаў, ручнікоў і розных намітак. Не, такіх абноў у краме не купіш: у іх – жыццё, натхненне, душа таленавітых народных майстрых.

                                                                                                                        Ручнікі не толькі  ўпрыгожвалі  інтэр’ер  хаты, але і шырока  выкарыстоўваліся  ў беларускіх абрадах. На вяселлі хлебам-соллю на ручніку сустракалі  маладых пасля вянчання  ў царкве. Ужываўся ручнік і ў якасці падножніка, на які станавіліся маладыя ў час вянчання. Адыходзячы ад аналоя, нявеста старалася цягнуць за сабой і ручнік. Гэта рабілася для таго, каб сяброўкі цягнуліся за ёю,  выходзілі замуж. Самых паважаных гасцей падчас  урачыстасцей і зараз сустракаюць  хлебам-соллю на прыгожых ручніках.

  1. Узорныя посцілкі сталі ткаць значна пазней, чым ручнікі і абрусы, бо ложкі ўвайшлі ў быт сялян вельмі позна. Але мастацкае аздабленне іх досыць высокае. Рознымі колерамі вясёлкі, шматлікімі ўзорамі радуюць нас гэтыя вырабы.
  2. Існуе такая легенда. Чалавеку сказалі, каб ён, адыходзячы з хаты, не азіраўся назад, іначай ператворыцца ў слуп солі. Чалавек не стрымаў слова і  азірнуўся... Дый як жа не азірнешся, калі родная сядзіба – гэта цэлы свет.
  3. Часцей  азірайцеся, сябры, назад, у мінулае, каб не пагасла свечка на покуці – у бацькоўскай хаце, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню.  Дзякуем за ўвагу!

 

 

 

 Помню дзеда хату,

 Поўну экспанатаў:

З карэння ў калыска,

 Гліняная міска,

 Драўляная лыжка,

Двайная ладышка,

Святыя іконы,

Круглы серп зублёны,

Вялікія кросны,

Када ў бецдзівосны,

Каменныя жорны,

Дзяжа на хлеб чорны,

Стары калаўротак,

Сасноўніцай мотак,

Гладкая качалка,

 Крэсіва - запалкі...

 У нябыце хата  і   ўсе экспанаты.

Віктар Швед

 

                

                                  Звесткі па музею 

 

 Год заснавання музея -  1 верасня 1990 года.

Профіль–гісторыка- этнаграфічны.

Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

-хатняя маёмасць

-сялянскае адзенне

-прылады працы

Колькасць экспанатаў-120

Кіраўнік музея-Краўцова Алена Іванаўна

Экскурсаводы-Дземка Даяна і Кардаш Мілана

 Наш адрас:

аг. Вялікае Малешава,

вул. Школьная, 7

тэл. 8-016-55-59-2-57

E-mail: bmal@roo-stolin.gov.by

Сайт школы: bmal.roo-stolin.gov.by

 

                                                 

                                           

     Характарыстыка дзейнасці музея”Сялянская хата”

ДУА”Вялікамалешаўская сярэдняя школа”

                                                             Наш музей—наш школьны гонар,

                                                             Аб мінулым успамін,

                                                            Папаўняем  штогадова

                                                             Гэту скарбніцу даўнін

Здзяйсняючы сапраỳды грандыезныя справы, мы павінны берагчы тое, што пакінулі нам продкі: зямлю, якая нас корміць, моры, якія звязваюць нас з другімі краінамі, нябесы, ззяючыя сонцам. Колькі разоý жыцце падцвярджала, што забываць мінулае не проста нельга, але і небяспечна.

         Наш этнаграфічны музей “Сялянская хата”  быў  створаны  ў 1990 годзе  дырэктарам школы Крук Верай Гаўрылаўнай . Калі гонарам школы з’яўляецца музей, то гонарам любога музея з’яўляюцца яго экспанаты: рэчы і прадметы, якія набываліся ў мясцовых жыхароў, настаўнікаў  і работнікаў школы.

         Школьны этнаграфічны музей складаецца з  трох асноўных экспазіцый:

-         прылады працы селяніна;

-         сялянскае адзенне;

-         хатняя маёмасць

         Колькасць экспанатаў -120.

         Покуць, стол, пакрыты  абрусам, лава,  печ , лямпа, разнастайны посуд на прыпечку і на паліцах , услончык, , чапяла, калыска… і многія іншыя экспанаты музея вяртаюць наведвальнікаў у мінулае нашай вёскі. Гутарка з экскурсаводамі дае  магчымасць істотна паглыбіць ўласныя веды пра дабрабыт селяніна.

        На працягу  гадоў было праведзена шэраг цікавых, займальных і павучальных мерапрыемстваў у школьным музеі: Свята”Зажынкі” і “Багач”,”Гуканне вясны”, “Масленіца”,”Ехала Каляда ў чырвоным вазочку”, “Народныя гульні беларусаў”, “Выраб беларускіх лялек”, “Сямейныя святы і абрады вёскі”, “Рэлегійныя вераванні беларусаў”, “Музычныя інструменты і цацкі беларусаў”, “Знаёмства з фальклорам вёскі”.

          Поспех дзейнасці школьнага музея залежыць перш за ўсе ад актыўнага ўдзелу дзяцей у яго рабоце. У нашым музеі працуе Савет музея, які разам з кіраўніком праводзіць пошукавую работу, удзельнічае ў камплектаванні, уліку і захаванні фондаў, у паказе сабраных экспанатаў. Члены Савета музея афармляюць экспазіцыі, выставы, накіроўваюць работу па папаўненню і далейшаму развіццю музея.

            У нашай мясцовасці захоўваюцца моўныя, фальклорныя, этнаграфічныя асаблівасці, звычаі і традыцыі. І хоць гады праходзяць… Але рака памяці не пойдзе ў забыццё, чыстыя крынічкі не перасохнуць, бо слаўныя традыцыі нашага народа будуць перадавацца ў нашай школе з пакалення ў пакаленне.

 

Дырэктар школы                                  І.М. Краўцова

 

 

 

 

Звесткі па музею Некалькі слоў пра наш музей. Ствараць яго пачалі яшчэ ў 1990 годзе, калі кіравала школай Вера Гаўрылаўна Крук. Першыя экспанаты музея былі сабраны настаўнікамі і работнікамі школы. Год заснавання музея - 1 верасня 1990 года. Профіль –гісторыка- этнаграфічны. Асноўныя раздзелы экспазіцыі: -хатняя маёмасць -сялянскае адзенне -прылады працы Колькасць экспанатаў-120 Кіраўнік музея-Краўцова Алена Іванаўна Экскурсаводы-Дземка Даяна і Кардаш Мілана Помню дзеда хату, Поўну экспанатаў: З карэнняў калыска, Гліняная міска, Драўляная лыжка, Двайная гладышка, Святыя іконы, Круглы серп зублёны, Вялікія кросны, Кадаўбец дзівосны, Каменныя жорны, Дзяжа на хлеб чорны, Стары калаўротак, Са сноўніцай мотак, Гладкая качалка, Крэсіва - запалкі... У нябыце хата і ўсе экспанаты. Віктар Швед Наш адрас: аг. Вялікае Малешава, вул. Школьная, 7 тэл. 8-016-55-59-2-57 E-mail: bmal@stolin.edu.by Сайт школы: bmal.stolin.edu.by Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікамалешаўская сярэдняя школа” Музей “Сялянская хата” 2014г. ХАТА Адзіным будаўнічым матэрыялам з даўніх часоў была драўніна. Будавалі хаты найчасцей з хвоі і елкі. На падрубу выкарыстоўвалі дуб. Іншыя пароды дрэў у жыллёвым будаўніцтве амаль не выкарыстоўваліся. Зруб хаты вязалі з акоранага або ачэсанага бярвення. Каменны фундамент вядомы з ХІХ ст. У беларускіх хатах пераважала земляная і гліняная падлога (ток). У канцы ХІХ ст. яе пачала выцясняць драўляная падлога. Традыцыйным пакрыццём стрэх здаўна былі салома, дошкі, дранка, гонта, з ХІХ ст. ужываецца чарапіца і бляха. Традыцыйны інтэр'ер хаты ўтварыўся ў працэсе працяглага прыстасавання ўнутранай пра- сторы жылля да бытавых і гаспадарчых патрэбаў сялянскай сям'і. Зараз сялянская хата ўсё больш напамінае гарадскую кватэру. Без мінулага няма ні сучаснага, ні будучага. Мінулае-гэта пачатак Сучаснае і будучае-працяг. Мінулае-гэта карані Сучаснае-само дрэва. І як дрэва немагчыма без каранёў,так і сучаснае і будучае немагчымы без мінулага,без памяці,без спадчыны. Запрашаем паглядзець: 1 Печ Ложак 2 Рэчы хатняга ўжытку 3 Гаспадарчыя прылады 4 Ткацкія вырабы 5 Адзенне і абутак 6 Прылады для апрацоўкі льну Характарыстыка дзейнасці музея”Сялянская хата” ДУА”Вялікамалешаўская сярэдняя школа” за перыяд 2011-2014 г. г. Наш музей—наш школьны гонар, Аб мінулым успамін, Папаўняем штогадова Гэту скарбніцу даўнін Здзяйсняючы сапраỳды грандыезныя справы, мы павінны берагчы тое, што пакінулі нам продкі: зямлю, якая нас корміць, моры, якія звязваюць нас з другімі краінамі, нябесы, ззяючыя сонцам. Колькі разоý жыцце падцвярджала, што забываць мінулае не проста нельга, але і небяспечна. Наш этнаграфічны музей “Сялянская хата” быў створаны ў 1990 годзе дырэктарам школы Крук Верай Гаўрылаўнай . Калі гонарам школы з’яўляецца музей, то гонарам любога музея з’яўляюцца яго экспанаты: рэчы і прадметы, якія набываліся ў мясцовых жыхароў, настаўнікаў і работнікаў школы. Школьны этнаграфічны музей складаецца з трох асноўных экспазіцый: - прылады працы селяніна; - сялянскае адзенне; - хатняя маёмасць Колькасць экспанатаў -120. Покуць, стол, пакрыты абрусам, лава, печ , лямпа, разнастайны посуд на прыпечку і на паліцах , услончык, , чапяла, калыска… і многія іншыя экспанаты музея вяртаюць наведвальнікаў у мінулае нашай вёскі. Гутарка з экскурсаводамі дае магчымасць істотна паглыбіць ўласныя веды пра дабрабыт селяніна. На працягу 2011-2014 гадоў было праведзена шэраг цікавых, займальных і павучальных мерапрыемстваў у школьным музеі: Свята”Зажынкі” і “Багач”,”Гуканне вясны”, “Масленіца”,”Ехала Каляда ў чырвоным вазочку”, “Народныя гульні беларусаў”, “Выраб беларускіх лялек”, “Сямейныя святы і абрады вёскі”, “Рэлегійныя вераванні беларусаў”, “Музычныя інструменты і цацкі беларусаў”, “Знаёмства з фальклорам вёскі”. Поспех дзейнасці школьнага музея залежыць перш за ўсе ад актыўнага ўдзелу дзяцей у яго рабоце. У нашым музеі працуе Савет музея, які разам з кіраўніком праводзіць пошукавую работу, удзельнічае ў камплектаванні, уліку і захаванні фондаў, у паказе сабраных экспанатаў. Члены Савета музея афармляюць экспазіцыі, выставы, накіроўваюць работу па папаўненню і далейшаму развіццю музея. У нашай мясцовасці захоўваюцца моўныя, фальклорныя, этнаграфічныя асаблівасці, звычаі і традыцыі. І хоць гады праходзяць… Але рака памяці не пойдзе ў забыццё, чыстыя крынічкі не перасохнуць, бо слаўныя традыцыі нашага народа будуць перадавацца ў нашай школе з пакалення ў пакаленне. Дырэктар школы І.М. Краўцова .